Падчас фестывалю аграгарадкоў на Любаншчыне вучылі гатаваць гаючае зелле


Майстар-клас у гатаванні адвараў правяла на Дні лета найстарэйшая жыхарка вёскі Рачэнь спадарыня Зоня Рудзька. Яна захавальніца сакрэтаў пра лекавыя ўласцівасці купальскіх зёлак.

У вёсцы Рачэнь Любанскага раёну Менскай вобласці ў дзень святога Яна Хрысціцеля прайшло свята сонца і кветак Дзень лета ў Рачэні. Святкаванне распачало раённы фестываль святочных традыцыяў аграгарадкоў – «Аграфэст».

Адною з цэнтральных асобаў свята ў Рачэні стала векавітка вёскі спадарыня Зоня Рудзька, якая непасрэдна ад продкаў атрымала грунтоўныя веды пра сакрэтныя здольнасці зёлак. Найстарэйшая кабета вёскі не толькі правяла для моладзі адмысловы майстар-клас, як правільна гатаваць лекавыя адвары, але і шчодра частавала аднавяскоўцаў і гасцей свята гарбатаю на травах. На свята з’ехаліся народныя майстры, артысты самадзейнасці і прадстаўнікі іншых аграгарадкоў Любаншчыны.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары