Эльфійскі вясельны абрад на беларускае Купалле


У Батанічным садзе беларускай сталіцы прайшло святкаванне народнага свята паводле юліянскага календару.

Наведнікам урачыстасці прэзентавалі багатую праграму: касцюмаванае і цыганскае шоу, песні ды гульні, музыка і танцы, шпацыры на конях, забавы для дзяцей, традыцыйнае пляценне вянкоў, пасвячэнне ў русалкі і вадзянікі.

{movie}Святкаванне Купалля ў Менску з эльфійскім вясельным абрадам |right|11488{/movie}

А для закаханых арганізатары падрыхтавалі эльфійскі вясельны абрад – магчымасць абмяняцца шлюбнымі зарокамі на свежым паветры проста ў цэнтры Батанічнага саду. Пасля цырымоніі дзяўчаты ў вобразе эльфіек, якія праводзілі абрад, выдавалі закаханым адмысловыя пасведчанні ўжо ў стылі айчынных цырымоніяў рэгістрацыі шлюбу.

На беларускім народным свяце, аднак, бракавала беларускасці. Амаль усе надпісы былі па-расейску, “зрусіфікаванымі” былі нават постаці з беларускага фальклору – нячысцік і русалка, якія вялі імпрэзу на расейскай мове.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu, з выкарыстаннем матэрыялаў БелаПАН

Стужка навінаў