За дзень дапамогу ў адбудове хутару «Шаблі» прапанавалі каля 400 чалавек


Ахвотных дапамагчы аднавіць жылы дом на хутары «Шаблі» пасля пажару – надзвычай шмат, адзначыла прадстаўніца ўладальнікаў сядзібы Ганна Трубачова.

Колькасць ахвотных дапамагчы была настолькі вялікая, што прадстаўніцы Уладзіміра Шаблінскага нават давялося напісаць у сацыяльных сетках, што «дапамога рукамі» на гэты момант цалкам укамплектаваная. Адразу ж, у першы дзень пасля здарэння, разбіраць пажарышча прыехалі каля 30 сяброў сям’і Шаблінскіх. Пазней пачалі прыбываць і незнаёмыя людзі, прывозячы будаўнічыя матэрыялы, харчы для працаўнікоў і г. д.

«Падтрыманне было проста каласальнае. Напэўна, разоў 400 мне патэлефанавалі за дзень, абарвалі цалкам інтэрнэт. То бок ахвотных дапамагчы – вялікая колькасць, і, калі шчыра, у мяне як у сяброўкі Шаблінскіх было душэўнае трапятанне ад таго, што Вову настолькі цэняць і любяць людзі, з якімі ён асабіста нават і не знаёмы», – распавяла спадарыня Трубачова.
{movie}Ганна Трубачова аб дапамозе пры адбудове хутару Шаблі|right|11477{/movie}
Каб адбудаваць дом, патрэбныя сродкі, якія можна пералічыць на адмысловы рахунак: Менскае ўпраўленне ААТ «АСБ «Беларусбанк», г. Валожын; УНП 100603596; МФО 153001601 – беларускія рублі – транзітны рахунак № 3819382123319 на дабрачынны рахунак № 000008 у аддзяленні № 500 МУ. Прызначэнне плацяжу: збор сродкаў на імя Шаблінскага У. Б. на ўзнаўленне жылога дому ў в. Запруддзе (дарэнне).

Для фізічных асобаў ёсць адзінае абмежаванне: сума ахвяравання не мусіць перавышаць Br 33 млн, каб грошы не абкладаліся падаткамі.

Нягледзячы на будаўнічыя працы, уладальнікі Шабляў чакаюць гасцей на музычны фэст «Вольнае паветра», які запланаваны на 24 жніўня.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/q6915qmzfDg

Глядзі таксама
Каментары