У гонар каранацыі Міндоўга літоўцы праспяваюць гімн у 20 кутках свету


Міндоўг стаў першым і апошнім каралём Вялікага Княства Літоўскага. Гэта адбылося 6 ліпеня 760 гадоў таму.

Каранацыя, хутчэй за ўсё, адбылася ў Наваградку. Аднак у Беларусі гэтае свята на афіцыйным узроўні не адзначаюць.

Літоўцы ж усяго свету сёння а 21-й гадзіне праспяваюць “Нацыянальную песню”. Спачатку яе пачнуць выконваць у Новай Зеландыі, пасля – у Аўстраліі, Расеі, Грузіі, Турцыі, Літве, Нарвегіі, Швецыі, Брытаніі, на Гавайскіх выспах, у Аргентыне і ЗША. Ідэя належыць Раймундасу Даўбарасу, які кажа, што не чуў пра аналагі такой акцыі ў свеце.

Міндоўг стаў каралём Літвы з бласлаўлення Папы Рымскага і страціў тытул у 1260-м, калі адмовіўся ад хрысціянства.

“Белсат” распавёў пра Міндоўга ў “Гісторыі пад знакам Пагоні”.

{movie}”Гісторыя пад знакам Пагоні”: Міндоўг|right|11476{/movie}

Аліна Кашкевіч, belsat.eu, з выкарыстаннем інфармацыі Delfi.lt

Стужка навінаў