Апошняе слова Варламава


Аляксандр Варламаў не прызнае сябе вінаватым ва ўхіленні ад платы падаткаў і эканамічных злоўжываннях, за якія пракурор патрабуе 5 гадоў турмы. Падсудны прызнаўся ў іншым: ён трымаецца з апошніх сілаў. Прамаўляў седзячы.

“Асноўная думка, якую ён выказаў у апошнім слове, – тое, што ён, па-першае, ганарыцца тым праектам, што зрабіў… Другі тэзіс – усе грошы, якія вылучаліся дзяржаваю, ён паклаў не ў сваю кішэню, ён не нажыўся на гэтых грошах. Ён усе іх выдаткаваў на правядзенне фестывалю”. – кажа адвакат мадэльера Павел Піваварчык

Варламаў падкрэсліў, што падчас працы над фестывалем “Млын моды”, які фігуруе ў крымінальнай справе, ні ў яго, ні ў ягоных памочнікаў не было заробку. Ён шукаў, выпрошваў грошы на праект паўсюль, дзе мог. У выніку ў Беларусі з’явілася шмат маладых таленавітых мадэльераў, а пра нашую краіну сталі ведаць у модным свеце, мяркуе Варламаў.
{movie}Апошняе слова Варламава (05.07.2013)|right|11474{/movie}
Падрабязнасці ў матэрыяле Марціна Ярскага

Стужка навінаў