Навошта зорку байнэту ўзялі ў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта?


Надзею Каткавец, вядомую сваімі выказваннямі пра “хаацічаскія цэны” і “цёлак”, прызначылі на новую высокую пасаду.

З красавіка 2012 года Каткавец была дырэктаркаю Дэпартаменту аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі. Перад гэтым цягам васьмі гадоў была першаю намесніцай Міністэрствам сельскай гаспадаркі.

Навошта аўтарка недарэчных выказванняў спатрэбілася ў Кіраўніцтве справамі прэзідэнта? Можа, улюбёнка журналістаў мае зрабіць імідж прэзідэнта цяплейшым? Пра гэта мы запыталіся ў палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага.

Паводле яго, Надзея Каткавец атрымала новую пасаду не за аратарскія “здольнасці”, дзякуючы якім атрымала папулярнасць у медыях. “…Я думаю, што кіраўнік дзяржавы падыходзіць з іншымі крытэрыямі. Я ведаю, што водгукі менавіта як пра адмыслоўца, калі яна яшчэ працавала ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі, былі някепскія. То бок, сваю справу – аграрны сектар – яна ведае, і калі браць пад увагу тое, што Кіраўніцтва справамі [прэзідэнта. – belsat.eu] – гэта цэлая гаспадарчая імперыя, напэўна, там ёсць аграрныя прадпрыемствы, то, магчыма, будзе даручана займацца гэтымі пытаннямі, і там яна будзе на сваім месцы”.

{movie}Надзея Каткавец пра “хаацічаскі сложаныя цэны”|right|11461{/movie}

У якасці версіі спадар Класкоўскі выказаў і тое, што на папярэдняй пасадзе ў Маскве спадарыня Каткавец не зусім прыжылася: “Масква – гэта горад з пыхаю, з элітарнасцю, і, магчыма, там былі нейкія непаразуменні. Можа, яна там, так бы мовіць, не да месца прыйшлася”.

{movie}Надзея Каткавец. Лекцыя пра кароваў |right|11462{/movie}

Надзея Каткавец нарадзілася ў вёсцы Тышкавічы Іванаўскага раёну ў 1960 годзе. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры прэзідэнту РБ. У 1980-я працавала ў калгасе на Тамбоўшчыне. Пасля трапіла ў вядомы саўгас “Гарадзец” у Шклоўскім раёне, якім кіраваў Аляксандр Лукашэнка. Далей быў узорны калгас пад Менскам, адкуль Каткавец пайшла ў Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў