У 8 гарадах прапаноўваюць «белсатаўскі» расклад цягнікоў


У 8 гарадах прапаноўваюць «белсатаўскі» расклад цягнікоў. Наш канал распаўсюдзіў 30 тысяч асобнікаў раскладаў руху электрацягнікоў.

Расклады тычацца цэлага шэрагу папулярных кірункаў: Менск-Маладзечна, Менск–Асіповічы, Менск–Баранавічы, Менск–Ворша, а таксама Гомель–Жлобін–Калінкавічы.

Расклады распаўсюджваліся на вакзалах згаданых гарадоў і галоўным чынам непасрэдна ў вагонах электравікоў. Пасажыры з прыемнасцю прымалі карысную, а да ўсяго бясплатную інфармацыю.

belsat.eu

Стужка навінаў