Ці можа ў Беларусі ўлада перайсці да ваенных?


У Егіпце за содні адбылася змена ўлады. Пратэстоўцаў падтрымалі ваенныя. Ці магчыма такое ў Беларусі?

Новым – праўда, часовым – кіраўніком Егіпту стаў Адлі Мансур. Учорашні старшыня Канстытуцыйнага суда сёння прымаў прэзідэнцкую прысягу.

Мансур атрымаў уладу з рук вайскоўцаў. Яны, у сваю чаргу, сталі на бок мільёнаў людзей, якія выйшлі на вуліцы егіпецкіх гарадоў, выступаючы супраць курсу на прыспешаную ісламізацыю краіны. Прэзідэнт Мэгэмэд Мурсі, які яго праводзіў, не хацеў ні сыходзіць, ні дамаўляцца. Таму на галоўнай плошчы Каіру навіну пра яго зрынанне сустрэлі авацыямі ды абдымкамі з вайскоўцамі.

У Егіпце за содні адбылася змена ўлады. Пратэстоўцаў падтрымалі ваенныя. Ці магчыма такое ў Беларусі?

“У Егіпце – дэмакратыя, а нам да яе далёка”, – такі быў галоўны лейтматыў адказаў.

{movie}Апытанне: Ці магчымы ў Беларусі егіпецкі варыянт?|right|11458{/movie}

Вайсковы аналітык Аляксандр Алесін даволі скептычна паставіўся да падобнага сцэнару ў Беларусі. У нас проста няма такога выбуховага матэрыялу, які быў у Егіпце, – каб ён з’явіўся, трэба было б, каб спынілася ўся прамысловасць, бо толькі тады вайскоўцы могуць задумацца пра тое, каб узяць справы ў свае рукі. Праўда, і тады армія ніколі не наважыцца на падобныя дзеянні. Нават у Егіпце вайскоўцы не ўмешваліся ў сітуацыю, пакуль не было сабрана 17 мільёнаў подпісаў супраць Мурсі.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў