У Менску чакаюць найстарэйшы вулічны тэатр Пецярбургу


Калі звычайны тэатр пачынаецца з вешалкі, то гэты – з пераходаў і святлафораў. У сталіцы выступам тэатраў танцу “Адбіцці” ды “Альтана” адкрылі форум вулічных тэатраў. Яго дэвіз “Non stop – no stop” (“Увесь час – без перапынкаў”) выкрывае сутнасць: удзельнікі перформансаў цягам усяго лета ў выходныя дні будуць здзіўляць гледачоў і мінакоў. Сярод артыстаў як аматары, гэтак і сапраўдныя прафесіяналы.
{movie}Агляд падзеяў культуры (04.07,2013)|right|11448{/movie}
УЛАДЗІМІР ГАЛАК, КААРДЫНАТАР ФОРУМУ:

“Да нас прыедуць такія тэатры сусветнага маштабу, як “Вандроўныя лялькі спадара Пэжо”. Гэта, бадай што, самы вядомы і самы стары вулічны тэатр з Санкт-Пецярбургу, а таксама шэраг тэатраў з Масквы, Ніжняга Ноўгараду, Разані, тэатр з Казахстану “Artishok”…”

Пасля летніх выступаў беларускіх трупаў па выніках галасавання гледачоў абяруць найлепшыя 10 тэатраў. Яны трапяць у праграму фестывалю вулічных тэатраў у верасні.

Іншыя тэмы: агляд кінапрэм’ераў. “N.R.M.” заспяваў з польскім гуртом “Myslovitz”. У Тэль-Авіве паказалі казачныя скульптуры з пяску.

Стужка навінаў