У менскім метро на рэйкі ўпаў мужчына


29-гадовы малады чалавек упаў на рэйкі на станцыі метро “Кунцаўшчына”, паведамляе Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Здарэнне адбылося каля 13:40, на 8 хвілінаў быў спынены рух цягнікоў.Пасля зняцця напружання з кантактнай рэйкі мужчыну змаглі перанесці на перон.

Брыгада хуткай дапамогі спрабавала рэанімаваць пацярпелага, але а 14:20 была канстатаваная смерць. Прычыны смерці высвятляюцца, паведамляе МНС.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў