У Маладзечне прапаноўваюць “белсатаўскі” расклад цягнікоў


Самыя смелыя касіры запрашаюць узяць расклад тых, хто набыў квіток.

На вакзале ў адным з «самых беларусізаваных» гарадоў – Маладзечне – можна атрымаць расклад цягнікоў «па беларуску і без цэнзуры». Стос улётак ляжыць побач з акенцам касы, працаўнікі якой прапаноўваюць расклад пасажырам.

У Маладзечне часцей, чым у іншых мястэчках, можна сустрэць шыльды на беларускай мове. На пачатку 1990-х старшынём мясцовага райвыканкаму быў Генадзь Карпенка.

Да нядаўняга часу на цэнтральнай плошчы гораду стаяў помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі, з якога пры Лукашэнку прыбралі бел-чырвона-белы сцяг. Помнік перанеслі з цэнтральнай плошчы гораду ў 2011 годзе. Перад фестывалем беларускай песні ды паэзіі «Маладзечна-2013» улады распачалі працы для ўпарадкаванні парку, а там, куды два гады таму перанеслі помнік, правялі дарогу і рабілі новы ўезд у парк. Падчас спробы дэмантажу помнік раскалоўся.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары