Згарэў культавы хутар Шаблі. Абвешчаная дабрачынная акцыя


Пажар адбыўся ўначы 1 ліпеня. Пра гэта стала вядома з паведамлення на сайце «Рэгіянальнай газеты». Што дом гарыць, заўважылі суседзі, якія і выклікалі ратавальнікаў. Старэйшы інжынер Валожынскага дзяржпажарнагляду Віталь Маршалок распавёў, што пажар адбыўся праз пакінутую без нагляду печку, якую гаспадар паліў у ноч на 1 ліпеня.

Мужчына, які адзін жыў у доме, не пацярпеў. Хутар, як паведамілі «Рэгіянальнай газеце» мясцовыя жыхары, мае значныя пашкоджанні.

У каментарах пад публікацыямі пра пажар інтэрнэт-карыстальнікі выказваюць сумневы ў тым, што пажар адбыўся выпадкова. Асабліва шмат пытанняў выклікае, што ўлетку, пры добрым надвор’і, у доме палілася печка.

Сябры Уладзіміра Шаблінскага – Ганна Трубачова і Саша Таранцінаабвесцілі ў «Фэйсбуку» дабрачынную кампанію збору сродкаў на аднаўленне хутару пасля пажару.

Паводле Ганны, заўтра адкрыюць дабрачынны рахунак, на які кожны ахвотны зможа пералічыць сродкі.

Заснаваў Шаблі беларускі прадзюсар, колішні дырэктар «NRM» Уладзімір Шаблінскі, пакуль, пажар не каментуе.

Хутар Шаблі ўжо стаў улюбёным месцам аматараў беларускай музыкі – тут праводзяцца канцэрты і фестывалі беларускіх музыкантаў, сярод іншага, ужо вядомы фэст «Пікнік». Пра тое, чым сталіся Шаблі за апошнія гады глядзіце ў рэпартажы з цыклу Апантаныя.

{movie}Рэпартаж пра хутар Шаблі|right|11435{/movie}

М.М., belsat.eu

Стужка навінаў