Парад-вінегрэт: «антычныя грэкі», хакеісты, шпажысты, МАЗы і вайсковая тэхніка


На жаль, знакамітай “Беларускай вазы” сёлета не было, аднак незразумелай разнастайнасці на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці хапала.

{movie}Папуры з параду на Дзень незалежнасці|right|11432{/movie}

Перад шэсцем Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў усім ворагам беларускай стабільнасці аб немагчымасці дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне і заявіў, што боегатоўнасць айчыннага войска застаецца на высокім узроўні. Аднак неназваныя ворагі ўсё ж неяк пагражаюць нашай краіне.

“Мы па-ранейшаму назіраем дыктат шэрагу краінаў і вайсковых блокаў, умяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаваў, праявы міжнароднага тэрарызму, – нагадаў Лукашэнка і патлумачыў: – У якасці інструментаў аказання націску выкарыстоўваюцца не толькі сілавыя метады, але і эканамічны дыктат, інфармацыйныя войны. Выпрабоўваюць на моц і нашую краіну, аднак адзінства, мудрасць і сіла беларускага народу неаднаразова паказвалі: любыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне не маюць ніводнага шанцу”.

Пасля згадвання заслугаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны распачаўся і сам парад. Прэзідэнты Лаосу і Венесуэлы з цікаўнасцю назіралі за праездам беларускай вайсковай тэхнікі. Калі перад трыбунамі замаршавалі сябры БРСМ, Нікаляс Мадура пачаў шукаць больш цікавых заняткаў. Прэзідэнт Венесуэлы пазнаёміўся з ветэранамі, што сядзелі побач з ім і нават сфатаграфаваўся на памяць.

Цяжка было адразу заўважыць на трыбуне малодшага сына Лукашэнкі – Мікалая. У адрозненне ад мінулага года, хлопчык стаяў за бацькам і не прымаў параду.

Свята працягваецца – увечары ў гарадах Беларусі пройдуць канцэрты і традыцыйная акцыя “Спяем гімн разам”.

У. Ш., belsat.eu

Стужка навінаў