Прадпрымальніца, якая не хоча страйкаваць, схапілася за палку (відэа)


Сёння ў Баранавічах прадпрымальнікі, якія падтрымліваюць страйк, сілаю закрываюць павільёны тых, хто гандлюе. Настроеныя супраць новаўвядзенняў гатовыя пратэставаць да 5 ліпеня.

Сёння прадпрымальнікі па ўсёй краіне працягваюць страйк. На відэа з Баранавічаў відно, як пратэстоўцы закрываюць павільён жанчыне, якая хоча гандляваць, а яна ў адказ хапаецца за палку.

{movie}Страйк прадпрымальнікаў у Баранавічах 2 ліпеня 2013 года|right|11419{/movie}

Усё пачалося 27 чэрвеня з аднадзённага агульнанацыянальнага страйку-папярэджання. Яго выклікалі новыя патрабаванні тэхрэгламенту Мытнага звязу, якія меліся ўступіць у сілу 1 ліпеня. Паводле іх, на тавары лёгкай прамысловасці цяпер трэба вырабляць сертыфікаты якасці. Прадпрымальнікі цвердзяць, што афармленне апошніх каштуе вялікіх грошай і паставіць беларускі бізнес на мяжу выжывання.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў