Варажба і пацалункі пад бярозамі – на Зялёныя святкі


У Магілёве адзначылі Зялёныя святкі – гэтак на Магілёўшчыне здаўна называлі Траецкія святы, падчас якіх нашыя прадзеды ўшаноўвалі зеляніну дрэваў і кветак у час самага іх росквіту. Навіны культуры.

Бабулі навучылі моладзь традыцыйнаму абраду – кумаванню. Каб пакумавацца, трэба прайсці паміж дзвюма бярозамі ды абняцца і пацалавацца – тады, як казалі, “і жыта будзе на дзіва, і ў доме ўсяго да волі, я бяды – ніколі”. Каму ж цалавацца пакуль няма з кім, у Зялёныя святкі могуць паваражыць на лёс.
{movie}Агляд падзеяў культуры (01.07.2013) |right|11410{/movie}
ГАЛІНА ЦУМАРАВА АНСАМБЛЬ “ЖУРАВІНКА”:
Маладыя дзяўчаты загадзя вілі вянкі, кідалі гэтыя вянкі на бярозу і варажылі на лёс. Калі вянок застанецца на бярозе – значыць, дзяўчына ў гэтым годзе пойдзе замуж. А як вянок не зачапіўся на бярозе – значыць, у гэтым годзе нічога не будзе”.

Усе ахвотныя выконвалі абрады пад акампанемент фолк-гуртоў, што прыехалі на імпрэзу, а таксама набывалі традыцыйныя і сучасныя беларускія вырабы ручной працы.

Іншыя навіны: зоркі беларускай рок- і фолк-музыкі выступілі на Picnic.by. У Гомлі правялі абрад выгнання русалкі. Найлепшыя ўзоры аўстралійскага мастацтва павязуць у Лондан.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

https://youtu.be/iyXRwYJ3YG0

Глядзі таксама
Каментары