Віцебшчына: Новыя выпадкі афрыканскай чумы


Усе дарогі, якія вядуць да свінакомплексу ля аграгарадка Копці ў Віцебскім раёне, перакрытыя пастамі міліцыі і ДАІ.

Як распявалі мясцовыя жыхары, сёння там знішчаюць усё пагалоўе свіней у сувязі з выбухам афрыканскай чумы. Працаўнікі ўнутраных органаў, што перакрылі праезд, адмовіліся пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю.

Доступ у наваколлі свінакомплексу закрылі на падставе таго, што гэта – забароненая зона. Нават фатаграфаваць ачапленне міліцыянты забаранілі, настойліва папрасіўшы фотакарэспандэнта з’ехаць, калі ён не хоча, каб яго затрымалі.

МЛ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары