Апублікаванае відэа, як АМАПаўская «Газель» пратараніла натоўп


https://youtu.be/player_embedded&v

Інцыдэнт адбыўся ў Бабруйску падчас паказальнага выступленне АМАПу з нагоды 625-годдзя гораду. У шпіталь трапіла адна асоба.

{movie} АМАПаўская «Газель» пратараніла натоўп|right|11401{/movie}

Праваахоўнікі меліся прадэманстраваць грамадзянам затрыманне кіроўцы-злачынцы: выставілі імправізаваны блок-пост з міліцэйскіх аўтаў, расклалі шыпы для прымусовага спынення машыны. Кіроўца АМАПаўскай «Газелі» з невядомых прычынаў не справіўся з кіраваннем і ўехаў у натоўп гледачоў. На шчасце, гэта адбылося на адносна невялікай хуткасці, аднак некалькі асобаў пацярпелі. Найбольш – дзяўчына, якую шпіталізавалі з пераломам нагі.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары