Магілёў: будаўнікі знайшлі вялікую колькасць парэшткаў (фота)


Месца, дзе распачалі будаваць шматпавярховік, аказалася могілкамі XVI–XVIII стагоддзяў. Косці ссыпаюць проста ў мяхі.

Парэшткі знаходзілі яшчэ летась падчас земляных працаў, трапляюцца чалавечыя косці будаўнікам і цяпер. «Побач з бытоўкамі ў двух скалочаных скрынях складаваныя чарапы ды косці, чалавечымі парэшткамі пад завязку набіты вялікі мех», – апісвае сітуацыю афіцыйны сайт Магілёўскага гарвыканкаму.

Паводле мясцовых гісторыкаў, у XVI–XVIII стагоддзях на гэтым месцы быў пагост пры царкве св. Васіля. «Зачынілі яго прыкладна напрыканцы XVIII стагоддзя. Драўляныя крыжы на могілках з часам ураслі ў зямлю, згнілі. Жылыя пабудовы пачалі адцискаць старажытны некропаль», – гаворыць краязнаўца Міхаіл Шымукенус.

Як паведамляе сайт гарвыканкаму, цяпер развязваюць пытанне аб перапахаванні парэшткаў на сучасных могілках.

МЛ, паводле city.mogilev.by

Фота Галіна Гаўрыловіч, city.mogilev.by

Стужка навінаў