Прадпрымальнікі збіраюцца мітынгаваць


Актывісты грамадскага аб’яднання «Перспектыва» падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзенне 15 ліпеня ў Менску маршу прадпрымальнікаў і мітынгу. Бізнесоўцы незадаволеныя новаўвядзеннямі, акрэсленымі ў тэхрэгламенце Мытнага саюзу «Аб бяспецы тавараў лёгкай прамысловасці».

Прадпрымальнікі хочуць сабрацца на пляцоўцы перад прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пасля чаго калона накіруецца па вуліцы Сурганава ў парк Дружбы народаў каля плошчы Бангалор. Тут мае адбыцца мітынг.

«Я думаю, што ўлады мусяць дазволіць наш марш, – гаворыць актывіст «Перспектывы» Вячаслаў Піліпук. – Для іх будзе лепш абраць такі арганізаваны ды кантраляваны выступ прадпрымальнікаў, чым страйкі, якія яны лічаць несанкцыянаванымі».

Паводле новых нормаў, прадпрымальнікі, што гандлююць таварамі, маюць самастойна скіраваць частку тавару на экспертызу, каб атрымаць адпаведныя сертыфікаты. Звычайна ж за якасць і бяспеку тавараў маюць адказваць не гандляры, а вытворцы.

На думку Піліпука, адзінае, што можа «выратаваць прадпрымальнікаў», гэта калі Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) сваім рашэннем працягне пераходны перыяд увядзення тэхрэгламенту.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў