Беларускі ўцякач у Эквадоры: Я разумею Сноўдэна, бо сам быў у падобным становішчы


https://youtu.be/player_embedded&v
Былы беларускі следчы Аляксандр Баранкоў працаваў у аддзеле барацьбы з фінансавымі злачынствамі. З радзімы мужчына ўцёк, калі КДБ распачаў супраць яго дзве крымінальныя справы. Паводле Баранкова, гэта мела быць помстаю, бо падчас службы ў праваахоўных органах ён выявіў, што некаторыя ўладныя асобы займаліся нелегальным продажам паліва за мяжу.

Баючыся за сваё жыццё, Аляксандр Баранкоў збег у Расею, а потым у Егіпет і далей у Эквадор. «Я бачыў праз інтэрнэт у Эквадоры мітынгі ў абарону правоў чалавека, я бачыў статыстычныя звесткі аб колькасці ўцекачоў у краіне. Іншая рэч, што мне патрэбная віза ў іншыя краіны, беларусам патрэбная віза па ўсім свеце. Ёсць толькі сем ці восем бязвізавых краінаў, і Эквадор – найлепшая з усіх тых, што я бачыў і куды мог паехаць», – прызнаўся былы следчы.

Тым не менш, шлях атрымання прытулку ў Эквадоры не быў гладкім для Баранкова. Пасля ад’езду ў Эквадор улады абвесцілі яго ў вышук Інтэрполу. Улады Эквадору затрымалі беларуса і 80 дзён трымалі за кратамі, разглядаючы запыт Беларусі аб экстрадыцыі.

Архіўны сюжэт эквадорскага тэлеканалу “Ecuavisa” пра Аляксандра Баранкова:{movie}Сюжэт тэлеканалу “Ecuavisa” пра Аляксандра Баранкова |right|11363{/movie}

Уцекача, аднак, не выслалі ў Беларусь. Аляксандр Баранкоў заўважыў, што цяпер сочыць за сітуацыяй з Эдўардам Сноўдэнам і пераймаецца за яго: «Я ведаю, як пачуваецца Сноўдэн, я быў у такой жа сітуацыі: калі не ведаеш, што адбудзецца, і калі жыццё ў небяспецы. Я не сутыкаўся з пакараннем смерцю або пажыццёвым зняволеннем. Я не ведаю, якія абвінавачанні могуць выставіць улады Беларусі. Але Сноўдэн і Асанж – уцекачы, і я ведаю, як яны пачуваюцца ў гэты момант – гэта сапраўды цяжка».

Эквадор, у якога абвінавачаны ўладамі ЗША ў шпіёнстве Эдўард Сноўден папрасіў прытулку, пакуль не прыняў афіцыйнага рашэння, ці надаць таму статус уцекача. Сноўдэн пакуль яшчэ застаецца ў транзітнай зоне аэрапорту «Шарамецьева».

Пасольства Эквадору ў Лондане сталася прыстанішчам для Джульяна Асанжа, заснавальніка сумна вядомага «WikiLeaks’у». Той хаваецца ў дыпламатычнай пляцоўцы, каб пазбегнуць экстрадыцыі ў Швецыю, дзе яго абвінавачваюць у згвалтаванні ды ў сексуальным нападзе.

Эквадорская дзяўчына Аляксандра Баранкова Мабэль Андрадэ ўзгадала, што адаптацыя беларуса ў лацінаамерыканскай краіне была нялёгкаю: «Асанж і Сноўдэн прыцягнулі ўвагу да становішча ўцекачоў і тых, хто просіць тут прытулку. Выпадак спадара Сноўдэна – гэта тое, праз што яны прайшлі. Лёгка трапіць у краіну, але цяжка прыжыцца на новым месцы, бо даводзіцца прызвычайвацца да ўсяго новага, да іншай краіны і звычаяў. Аляксандру, які прыехаў з Еўропы сюды, таксама было цяжкавата. Мяркую, што ў выпадку спадара Сноўдэна будзе тое ж самае».

Сноўдэн, які працаваў сістэмным адміністратарам ў Агенцтве нацыянальнай бяспекі ЗША на Гавайскіх выспах, раскрыў сакрэтную інфармацыі пра тое, што спецслужбы ЗША праслухоўвалі прыватныя тэлефонныя размовы і мелі доступ да прыватных інтэрнэт-скрыняў, чатаў і г. д.

Шмат хто з грамадзянаў ЗША абурыліся ўзроўнем дзяржаўнага сачэння.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары