Страйк прадпрымальнікаў. Анатоль Шумчанка трапіў за краты (абноўлена)


Суд Цэнтральнага раёну Менску прысудзіў старшыню грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоля Шумчанку да пяці дзён адміністратыўнага арышту. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга.

Вырак Вользе сказалі ў сакратарыяце суда, аднак артыкулу Кодэксу аб адміністратыўных парушэннях, згодна з якім асудзілі лідара аб’яднання, не ўдакладнілі.

Мяркуецца, што Шумчанка цяпер у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна ў Менску.

«Буду шукаць яго там, – сказала Вольга. – Для пачатку я хачу даведацца, на падставе якога артыкулу яго асудзілі, бо мне ніхто нічога не сказаў. Усюды ашукваюць, у Цэнтральным РУУС наогул увесь дзень гаварылі, што яго там не было і няма, тое ж гаварылі і ў судзе».

Шумчанка быў затрыманы працаўнікамі міліцыі на шляху ў гандлёвы цэнтр “Паркінг” у Менску. Старшыня “Перспектывы” разам з прадпрымальнікамі меўся перадаць патрабаванні дробнага бізнесу ў Дэпартамент прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі. Як паведаміў актывіст “Перспектывы” Вячаслаў Піліпук, затрыманне адбылося каля 12.30. Разам з Шумчанкам на некалькі гадзінаў былі затрыманыя карэспандэнт радыё “Свабода” Ігар Карней і яшчэ два журналісты – Наталля Касцюкевіч з tut.by i журналіст газеты “Народная воля” Алесь Сівы. Цяпер журналісты на волі.

Анатоль Шумчанка і прадпрымальнікі сталічнага рынка Анатоль Шумчанка і прадпрымальнікі сталічнага рынка “Ждановічы”. Некалькі хвілінаў перад затрыманнем. фота belapan.У панядзелак 24 чэрвеня Форум прадпрымальнікаў прыняў рашэнне правесці агульнанацыянальную забастоўку супраць увядзення тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу.

Пратэст падтрымалі ў Магілёве, Горадні, Менску, Мазыры, Баранавічах і Наваполацку.

У Баранавічах і Пінску страйкуюць каля трох тысяч прадпрымальнікаў

Паводле мясцовага актывіста «Перспектывы», страйк падтрымалі таксама шэраг гарадскіх крамаў.

Разам з гэтым, нельга сказаць, што рынкі пустуюць. У Баранавічах і Пінску зачыненыя трохі больш за палову гандлёвых пунктаў.

Горадня: страйк на найбуйнейшых рынках гораду На На “Скідзельскім” рынку ў Горадні. Фота БелаПАН

Практычна ніхто не выйшаў на працу на трох гарадзенскіх рынках. Пустуюць павільёны «Кароны», «Скідзельскага» ды «Паўднёвага».

Менск: 400 пратэстоўцаў толькі на «Ждановічах»

У сталіцы на пратэст адгукнуліся на большасці рынках, не працуюць таксама некаторыя крамы. Аднак казаць пра такі масавы, як у Горадні страйк нельга. На большасці рынках пустуе крыху больш за палову павільёнаў. Праўда на “Ждановічах” былі заўважаныя толькі прадпрымальнікі і працаўнікі адміністрацыі рынку, якія безпаспяхова патрабавалі спынення забастоўкі.

На гомельскіх рынках можна набыць толькі мабільныя тэлефоны ды харчы Гандлёвы цэнтр Гандлёвы цэнтр “Сакрэт” у Гомлі, разгар працоўнага дня. Фота БелаПАН

Тут страйк падтрымалі галоўныя рынкі: на «Цэнтральным», «Давыдоўскім» і «Прудкоўскім» адчыненыя толькі гандлёвыя пункты з мабільнымі тэлефонамі ды харчамі. Іх рэгламент амаль не закране.

Далучыўся да пратэсту і гандлёвы цэнтр «Сакрэт».

Тэхнічны рэгламент Мытнага саюзу “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці” патрабуе дакументальна пацвярджаць якасць тавараў. Сярод іншага і тых, што ўвозяцца ў Беларусь з Расеі або Казахстану, хоць гэта адзіная мытная прастора. Каб атрымаць неабходныя дакументы, трэба або пацвердзіць сертыфікацыю якасці, або аддаць частку тавару на адмысловую экспертызу.

На відэа – зачыненыя шапікі і пусты рынак у Баранавічах
{movie}Забастоўка і пусты рынак у Баранавічах|right|11360{/movie}
Напачатку меркавалася, што рэгламент пачне дзеяць яшчэ 1 студзеня 2013 года. Але пасля пратэстаў прадпрымальнікаў увядзенне рэгламенту перанеслі на 1 ліпеня.

УШ, МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары