Беларускія дэпутаты патлумачаць Радзе Еўропы, чаму ў нас выконваецца смяротнае пакаранне


Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы будзе сёння разглядаць пытанне аб смяротным пакаранні ў Беларусі.

На паседжанне прыйдуць і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка і Аляксандр Зазуля. Мяркуецца, што Самасейка прэзентуе Радзе Еўропу пазіцыю афіцыйнага Менску адносна найвышэйшай кары.

13 чэрвеня прэсавая служба Рады Еўропы распаўсюдзіла заяву спавяшчальніцы ў адмене смяротнага пакарання Марыны Шустэр і спавяшчальніка ў справах Беларусі Андрэса Хэркеля, у якой асуджалася вынясенне чарговага смяротнага прысуду ў нашай краіне.

“Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, якая ўсё яшчэ выносіць і выконвае смяротныя прысуды. Мы можам толькі заклікаць не здзяйсняць гэтага кроку, што яшчэ мацней аддаліць Беларусь ад сям’і еўрапейскіх нацыяў, якія адмовіліся ад гэтага жорсткага і бесчалавечнага пакарання”, – гаворыцца ў дакладзе.

Ад пачатку года ў Беларусі вынеслі ўжо тры смяротныя прысуды. Пра апошні стала вядома 12 чэрвеня – Гарадзенскі абласны суд прыгаварыў жыхара вёскі Вілейкі за двайное забойства 5 жніўня мінулага года.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў