Беларускі фатограф Ігар Саўчанка паказаў, «што можа адзін чалавек»


Пасланне было такое: адзін з самых вядомых сучасных майстроў беларускай фатаграфіі Ігар Саўчанка на калектыўнай выставе ў прэстыжнай варшаўскай галерэі Давіда Радзішэўскага.
{movie}Агляд падзеяў культуры (26.04.2013)|right|11348{/movie}
На справе ж галерэя апынулася невялікім цэнтрам на першы погляд нават незаўважнага канцэптуальнага мастацтва. Фотаздымкаў Саўчанкі тут таксама не знайшлося – затое выстаўленыя ягоныя тэкставыя, літаратурныя працы. Экспазіцыя гэтак званых “акцыяў” Саўчанкі цалкам упісваецца ў канцэпцыю “Што можа адзін чалавек”. Тут адлюстроўваецца сітуацыя і адмысловы шлях, які можна прайсці, каб натхніцца, заўважыць, атрымаць ідэю. Праз такую выставу неспакушанаму гледачу трэба праваднік. Нам пашчасціла – асістэнткаю тут працуе беларуска.

“Выстаўленыя тут працы вельмі шмат распавядаюць пра Менск, пра спробу чалавека асвоіць прастору, паразважаць над кожнаю з гісторыяў: ці гэта праўда, ці фікцыя. Бо яны такія неадназначныя – невядома, ці праўдзівыя”, – зазначае асістэнтка Ліза Паўлініч.

Дадамо, што Саўчанка – адзін з самых вядомых за мяжою беларускіх мастакоў. Ягоныя фотапрацы захоўваюцца ў фондах Швецыі, Нямеччыны, Фінляндыі, ЗША ды іншых краінаў.

Іншыя тэмы: Кнігавыдавецкі працэс ад Марціна Кухты да Ігара Логвінава абмеркавалі на вечарыне ў Музеі Максіма Багдановіча. Музыка Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Гомлі ды распавёў пра планы стварыць альбом для кіроўцаў таксовак ды маршрутак. У Вільні прайшла вулічная гульня “Бурбулятар”, якая адначасова аб’ядноўвае 15 еўрапейскіх гарадоў.

Адэля Дубавец, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў