Наталля Радзіна: Спыніць рэпрэсіі можа толькі салідарнасць


Журналісты “Белсату” наведалі Наталлю Радзіну ў Кобрыні, дзе журналістку трымаюць пад хатнім арыштам.

Наталля Радзіна ўпэўненая, што толькі дзякуючы салідарнасці беларусаў ды настойлівасці дэмакратычнай супольнасці іншых краінаў яе вызвалілі з СІЗА КДБ. “Салідарнасць – гэта вельмі важна. Паверце мне – людзей з вязніцаў больш нішто не вызваліць”, – кажа журналістка.

Спадарыні Радзінай змянілі захаду стрымання, і цяпер яе ўтрымліваюць у Кобрыні, дзе яна зарэгістраваная. Адною з умоваў для змены арышту ў СІЗА на хатні арышт стала тое, што журналістка адмовілася ацэньваць падзеі на Плошчы, а таксама пагадзілася не разгалошваць матэрыялаў следства.

Наталля Радзіна зазначае, што не адчувае надзвычайнай увагі з боку спецслужбаў і праваахоўных органаў. “Пакуль толькі аднойчы прыехалі па мяне дамоў на машыне і завезлі ў міліцыю, дзе акрэслілі мае правы і абавязкі, – кажа журналістка. – Я не маю права пакідаць Кобрынь без узгаднення са следчым, да мяне час ад часу будзе прыходзіць участковы, мушу быць увесь час на мабільнай сувязі”.

belsat.eu

Стужка навінаў