У Японіі зоркамі рок-канцэрту сталі робаты


На незвычайным канцэрце ў Токіа на гітары, бубнах і клавішах гралі робаты. Вакалісткамі былі дзве дзяўчыны з поп-гурта “Amoyamo”.

На канцэрце прысутнічалі каля 100 гасцей, і ўсе яны засталіся вельмі задаволеныя музычным майстэрствам робатаў.

Атмасфера канцэрту была вельмі футурыстычная і вясёлая, а я забаўляўся ўвесь час”, – падзялілася 21-гадовая Маю Кобаясі.

{movie}У Японіі зоркамі рок-канцэрту сталі робаты |right|11339{/movie}

Удзельніцы гурта “Amoyamo” падкрэслілі, што ў іх разам з электроннымі музыкамі была ўсяго адна рэпетыцыя, але нягледзячы на гэта выступ атрымаўся выдатны, а робаты цалкам справіліся з заданнем.

Прафесар Такійскага ўніверсітэту Ёіціро Каўагуці, які дапамагаў распрацоўваць дызайн робатаў, падкрэсліў, што спадзяецца на новыя канцэрты незвычайных музыкаў у іншых частках свету, дый нават на Месяцы або на паўночным полюсе Марсу – навуковец выступае з ідэяй выправіць робатаў-музыкаў у космас.

Канцэрт цягнуўся каля трыццаці хвілінаў. Дзе і калі адбудзецца наступны выступ электронных рок-музыкаў, пакуль невядома.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў