Секс-сімвалы беларускай паэзіі зладзілі парную прэзентацыю


https://youtu.be/qNTobdmknMI
Парная прэзентацыя паэтаў Анатоля Івашчанкі ды Усевалада Сцебуракі адбылася ўчора ў пабе “Графіці”. Навіны культуры.

Івашчанка – “Хай так”, дзе багата, як і ў ягоным жыцці, сям’і, дзяцей ды роздумаў пра прыроду жаноцкасці. Сцебурака – “Бег па самаадчуванні”: вершы ды зацемкі, назбіраныя за 6 гадоў. На прэзентацыі ў сяброў была магчымасць яшчэ раз задумацца пра тое, што іх аб’ядноўвае.
{movie}Агляд падзеяў культуры (25.06.2013)|right|11330{/movie}
Нейкае ўнутранае падабенства кірунку разумення свету, магчыма, так. Падабенства пакаленняў. Тэксты нашыя падобныя ў меншай ступені”, – разважае паэт Усевалад Сцебурака.

“Наагул у жыцці Усевалад – хросны траіх маіх дзяцей. Кум у кубе. І самы блізкі мой сябра. У нас і варыянтаў не было іншых, акрамя як разам прэзентаваць свае кніжкі”, – дадае Анатоль Івашчанка.

Забаўляў публіку на прэзентацыі гурт “Рэлікт”.

Іншыя тэмы: Купальскі абрад у розных формах ды інтэрпрэтацыях: урбаністычнае “Спеўнае поле” ў Менску, нечаканы выступ легендарнай „Крамы” на купальскім оўпэн-эйры ў музеі “Дудуткі”, аўтэнтычнае святкаванне на Сажы гомельскага краязнаўчага аб’яднання “Талака”. У Магілёве адкрыўся фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”: героем першага дня стаў самы высокі беларускі касцёл Святой Тройцы ў Гервятах.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары