Ці падтрымліваеце смяротнае пакаранне?


«Галаву за галаву, а калі ён дзве галавы загубіў, тым больш трэба яму галаву адняць», – зазначыла спадарыня.

Беларусь застаецца адзінаю краінаю ў Еўропе, дзе прымяняюць найвышэйшую меру пакарання. 14 смяротных артыкулаў Крымінальнага Кодэксу часткова спрычыніліся да ўвядзення санкцыяў супраць афіцыйнага Менску.

Паводле кіраўніка парламенцкай групы для вывучэння праблематыкі смяротнай кары Мікалая Самасейкі, пытанне адмены найвышэйшай меры – гэта пытанне палітычнай волі кіраўніцтва краіны. «Але выявіць палітычную волю не заўсёды бывае так лёгка, як здаецца на першы погляд», – падкрэсліў дэпутат.

Нядаўна з асуджэннем смяротнага пакарання выступіў мітрапаліт Менскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх ўсяе Беларусі Філарэт: «Мы, хрысціяне, не можам апраўдваць смяротнага пакарання, бо гэта грэх забойства… Жыццё любога чалавека належыць яго Тварцу, Богу. Не мы, грэшныя людзі, даравалі быццё чалавеку, не нам і пазбаўляць чалавека існавання», – сказаў праваслаўны іерарх.

{movie}Апытанне: Ці падтрымліваеце смяротнае пакаранне? |right|11329{/movie}

Карэспандэнты «Белсату» высвятлялі на вуліцах Пінску, што думаюць пра смяротнае пакаранне беларусы.

Адказы пінчукоў – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў