У эпідэміі афрыканскай чумы свіней знайшлі вінаватага


Белдзяржветцэнтр ускладае адказнасць за смерць тысяч жывёлінаў на прадпрымальніка, які нібыта паставіў камбікорм з-за мяжы і пасля прадаў насельніцтву заражаных раёнаў.

Куды глядзелі ветэрынарны нагляд і мытнікі – невядома. Пакуль што міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц паведаміў «Беларускай Ніве» пра закрыццё Гарадзенскай вобласці для рэалізацыі свініны ды абяцаў не дапусціць распаўсюджвання хваробы.

З захадамі міністэрства не спяшаецца. Фермам і гаспадаркам вобласці далі час ажно да жніўня, каб усталяваць прапускны рэжым.

Раней мясцовыя ўлады і Міністэрства гаспадаркі хавалі факт распаўсюджвання хваробы. Але ўжо 19 чэрвеня былі закрытыя некаторыя СПК у Стаўбцоўскім раёне. Наяўнасць эпідэміі прызналі толькі тады, калі спачатку Расея, а пасля Украіна забаранілі ўвоз беларускай свініны.

Афрыканская чума свіней – вострае кантагіёзнае захворванне, якое характарызуецца амаль стоадсоткавым смяротным вынікам. Сродкаў лячэння і спецыфічнай прафілактыкі гэтай хваробы няма. Для чалавека афрыканская чума свіней небяспекі не ўяўляе.

УШ, паводле БелаПАН, belsat.eu

Стужка навінаў