У Менску зайгралі дзеля адмены візавага рэжыму. Навіны культуры


Каб прывабіць публіку і паставіць пытанне рубам, арганізатары другога фестывалю мабільнасці “Самаход” звярнуліся па дапамогу да самых папулярных беларускіх гуртоў.

Фэст імкнецца згуртаваць як мага больш людзей вакол ідэі адмены візаў або прынамсі змяншэння коштаў візавых налепак у пашпарце. Магілёўцы з “Akute” з задавальненнем начапілі супрацьвізавыя цішоткі, ідэя свабоднага перамяшчэння падалася ім вельмі блізкаю.
{movie}Агляд падзеяў культуры (24.06.2013)|right|11316{/movie}
“Калі я не памыляюся, ува ўсім свеце найбольш шэнгенскіх візаў выдаецца менавіта беларусам. Чаму б іх тады папросту не адмяніць? – здзіўляецца гітарыст гурта Раман Жыгараў. – Гэта ж перашкаджае людзям вандраваць!”

Выступіў на антывізавым фэсце і гурт “Clover Club” на чале з вакалісткаю Патрык, якую нядаўна залічылі ў спіс галоўных нявест беларускага рок-н-ролу.

Другі ж дзень адвялі пад рэфлексіі на тэму адмены візаў і дасяжнасці гэтак жаданай і ментальна блізкай моладзі старой Еўропы.

Іншыя тэмы: На фэсце “Sinta Brasil” вакалістка гурта “Familia Simpatia” назвала Беларусь часцінкаю Бразіліі ў Еўропе. На Палессі прайшло свята народных калектываў “Траецкі карагод”. Пад Менскам адбыўся двухдзённы фестываль музыкі ды свабоды “I Need”.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў