Як на Любаньшчыне Куст вадзілі (фота)


Старажытны абрад, уласцівы для еўрапейскіх народаў, у Белаурсі жыве і сёння: у вёсцы Пласток, што ў Любаньскім раёне, адбыўся абрад «Ваджэнне Куста».
Падчас абраду сярод жанчын абіраюць выканальніцу галоўнай ролі – Куста. У адмысловым строі з зеляніны удзельнікі абараду ходзяць па хатах, спяваюць песні, зычаць дабра гаспадарам і атрымоўваюць ад ніх пачастункі.
Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што галоўны персанаж – Куст – не з’яўляецца выключна сімвалам свету прыроды ці «духам раслінаў», а хутчэй сімвалізуе дух рода, сувязь з мінулымі пакаленнямі, што маюць аднаго продка.
МЛ, belsat.eu
Стужка навінаў