«Менскім стралкам» можа пагражаць да 10 гадоў зняволення


Чацвярых жыхароў Менскай вобласці падазраюць у тым, што яны абстралялі з пнеўматычнай зброі прыпынак грамадскага транспарту. У выніку пацярпелі 5 асобаў.

Следчы камітэт усчаў крымінальную справу паводле артыкулу «Асабліва зацятае хуліганства», які прадугледжвае абмежаванне волі тэрмінам ад 3 да 5 гадоў або пазбаўленне волі тэрмінам ад 3 да 10 гадоў.

Злачынства адбылося 22 чэрвеня каля 13-й гадзіны на прыпынку грамадскага транспарту непадалёк станцыі метро «Партызанская». Падчас папярэдніх следчых дзеянняў удалося вызначыць, што з легкавога аўтамабіля класу седан, які рухаўся ў кірунку выезду з гораду, невядомыя зрабілі некалькі выстралаў, як мяркуецца, з пнеўматычнай зброі. Трое грамадзянаў: малады чалавек і дзве дзяўчыны – атрымалі раненні, шпіталізаваныя і пасля атрымання дапамогі адпушчаныя з медычнай установы. Аўтамабіль з’ехаў з месца здарэння.

Пасля апытання сведкаў меркаваны аўтамабіль знайшлі на тэрыторыі сталіцы. Чацвярых грамадзянаў, што былі ў салоне, падазраюць ва ўчыненні злачынства.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў