Чэмпіянат Беларусі па дрэг-рэйсінгу ў Горадні


Магутныя цюнінгаваныя машыны, пах паленай гумы, рык рухавіка, хуткасць да 300 км/г… У старым аэрапорце «Абухава» ў Горадні віталі ўдзельнікаў і гасцей заездаў на ¼ мілі ў межах чэмпіянату Беларусі па дрэг-рэйсінгу.

У спаборніцтвах узялі ўдзел кіроўцы з Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі ды Расеі.

Заезды адбываліся ў дзвюх групах: street – аматары – і pro – прафесіяналы дрэг-рэйсінгу. У групах падзел быў на чатыры класы: AWD Pro, AWD Street (поўнапрыводныя аўтамабілі), FWD Street (клас пярэдні прывод), RWD Street (клас задні прывод). У класе AWD-Pro перамог Андрэй Краўчанка, шматразовы чэмпіён дрэг-рэйсінгу ў краінах СНД з Данецку, які на «Nissan Skyline GTR» паказаў найлепшы, але ўжо традыцыйны для сябе час: 8 секундаў.

Другое месца заняў Юрый Хмялеўскі з Вільні, які на «Jezomobil» праехаў дыстанцыю 402 метры за 8,4 секунды.
Трэцяе месца – у Дзмітрыя Капусціна з Белгараду. На фінішы ягоны «Nissan» меў хуткасць 293 км/г.

М.М.,belsat.eu

Стужка навінаў