Арганізатары оўпэнэйру «Кінемо» просяць сонца сядаць раней


Месяц без словаў. У Менску стартаваў кінематаграфічны оўпэнэйр “Кінемо”. Дарэчы, першы ў Беларусі фестываль, дзе нямое кіно суседзіць у трыа з жывою музыкаю і свежым паветрам. Навіны культуры.



У праграме – пяць вечароў ва ўтульным дворыку музею-майстэрні Заіра Азгура. Нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографу ў агучванні беларускіх музыкаў.

{movie}Агляд падзеяў культуры (21.06.2013)|right|11289{/movie}

Мы падабралі фільмы, малавядомыя нашаму гледачу. Хіба што вялікім і шчырым аматарам кінематографу, якія захапляюцца гісторыяй кіно і нямым кінематографам. Мы паспрабавалі скласці праграму так, каб былі прэзентаваныя розныя краіны. Тут ёсць і французскія фільмы, і амерыканскае кіно”, – адзначыў кіраўнік праекту “Cinemascope” Георгій Глік.

Першы такі вечар прайшоў учора. Публіка, кажуць, сабралася…

Падрыхтаваная, – працягвае дырэктарка музею Аксана Багданава. – Тая, што ведае, хто такія Джым Джармуш і Том Ўэйтс”.

Наступны нямы кінавечар адбудзецца 27 чэрвеня. Як кажуць арганізатары, галоўнае – каб толькі сонца села раней.

Іншыя тэмы: Польскі дуэт выканаў “Прыгожую млынарку” Франца Шубэрта ў Менску. У Акадэміі навук прыйшла вечарына памяці Васіля Быкава. Выстава флюарэсцэнтнага дызайну адкрылася ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў