Расея: У сатырычных плакатах шукаюць экстрэмізм (фота)


Плакаты Васіля Сланова, што прысвечаныя Алімпіядзе ў Сочы, сканфіскавалі з музею і будуць правяраць на экстрэмізм.

Як паведамляе партал Lenta.ru са спасылкаю на былога дырэктара пермскага музею сучаснага мастацтва “PERMM” Марата Гельмана, канфіскаваныя плакаты будуць “правяраць на экстрэмізм”.

Сатырычныя выявы выклікалі абурэнне шэрагу расейскіх дэпутатаў – як на рэгіянальным, гэтак і на нацыянальным узроўні. Пасля скандалу быў звольнены дырэктар музею.

МЛ, belsat.eu

Ілюстрацыі – Эхо Москвы

Стужка навінаў