Здушальніку «маўклівых пратэстаў» далі генеральскія пагоны


Прысваенне новага звання для Ігара Яўсеева было пытаннем часу – раней міліцыянта, што кіраваў здушэннем «маўклівых пратэстаў» у Менску, прызначылі на «генеральскую пасаду». Цяпер ён кіруе упраўленнем ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму.

20 чэрвеня ўказ аб прысваенні новага звання падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

У 2011 годзе Ігар Яўсееў займаў пасаду кіраўніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму. Мяркуецца, што менавіта ён стаўся аўтарам «ноў-хаў» здушэння «маўклівых пратэстаў», калі міліцыянты ў цывільным, не называючыся, проста хапалі людзей на вуліцах і вывозілі ў пастарункі.

{movie}”Хапун” падчас “маўклівых пратэстаў”, архіўнае відэа|right|11285{/movie}

Пасля такіх хапуноў Яўсееў публічна заяўляў, што «парушэнняў правапарадку не было», а МУС адмаўляўся адказваць на пытанне, што за людзі ў цывільным арыштоўвалі ўдзельнікаў акцыяў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары