«Каб адчуць сябе жывымі, нам патрэбны пэўны катаклізм»


Танец для перадавання памежнага стану: прэм’ера ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Агляд культуры.

Гледачы тонуць у цемры, як у кіназале, акцыя адбываецца толькі на сцэне. Пераважна без словаў, часам – нават без музыкі. Танцы ў стылі кантэмпарары ў выкананні «Skvo’s dance company».

Гэтак учора выглядаў вечар у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Між паказаных інсцэнізацыяў дзве – прэм’ерныя. «Бардо» распавядае аб прамежкавым стане. Тут чалавек, ягоныя ўзаемадачыненні з часам, смерцю, іншымі людзьмі, дэфіцыт паразумення, самота.

{movie}Агляд падзеяў культуры (20.06.2013) |right|11272{/movie}

«Мы ўзялі гэты панятак з тыбецкай «Кнігі мёртвых». Ёсць розныя бардо. Бардо жыцця, бардо смерці, бардо сноў, бардо ўсяго на свеце, – распавяла Вольга Скварцова, харэограф «Skvo’s dance company». – Шэсць іх, здаецца. Гэты памежны стан-бардо – пераход з аднаго цела ў другое. Мы ўсе перыядычна перабываем у прамежкавым стане, не тут і цяпер. І для таго, каб адчуць сябе жывымі ў гэты момант, нам патрэбны пэўны катаклізм».

Яшчэ адная новая інсцэнізацыя называецца «Happy Valentine» і даследуе прыроду жаноцкасці на прыкладзе выхаванак спальных раёнаў. «Skvo’s dance company» – калектыў зусім маладзенькі, працуюць тут акторы ўсяго год, толькі нядаўна да васьмі жанчын далучыліся хлопцы, што дазволіла значна разнастаіць тэмы і падыходы. Новых гледачоў рыхтуюць – тут вы не пабачыце балету, хутчэй шчырыя і пачуццёвыя целы.

Іншыя тэмы: У Менску адкрылася Акадэмія піва, дзе навучаць гатаваць і спажываць белапенны напой. Калекцыянерка з Кіева патрабуе ва ўладаў гораду вылучыць месца пад Музей гісторыі моды.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў