Міліцэйскія забавы


Фокусы з баявым нажом, страляніна па бандытах і разбіванне сілікатных блокаў галавою – МУС зладзіла свята для дзяцей.

18 чэрвеня па ўсёй Беларусі міліцыя зладзіла акцыю «Заўжды абаронім і дапаможам», каб заняць падлеткаў на лета ды правесці прафілактыку злачынстваў. Вось як гэта выглядала ў дзіцячым лагеры «Купалінка» пад Радашковічамі, дзе на спартова-забаўляльнае свята сабралі дзяцей з суседніх лагераў:

“З захапленнем маленства глядзела на выступ спецназу Унутраных войскаў. Віртуозныя прыёмы рукапашнага бою, фокусы з баявым нажом, сутычка з некалькімі ўзброенымі праціўнікамі – усё гэта захавалі камеры мабільных тэлефонаў пастаяльцаў лагеру. Асобнае захапленне і бурлівыя апладысменты выклікала разбіванне падпаленых сілікатных блокаў галавой. Здавалася, гэтым байцам няма роўных не толькі ў сутычцы са злачынцамі, але і ва ўменні прыцягнуць увагу падлеткаў. Але чым далей, тым цікавей. Уражлівымі былі зладжаныя дзеянні АМАПу па затрыманні злачынцаў, што спрабавалі знікнуць на аўтамабілі. За лічаныя секунды машына была блакаваная, і моцныя хлопцы ў масках, пацвердзіўшы свае сур’ёзныя намеры чаргою з аўтамата, маланкава паклалі бандытаў на зямлю. Некаторыя юныя гледачы не паспелі нават апомніцца, а іх ужо чакала выстава зброі і аўтамабіляў спецпадраздзялення «Страла». Сфатаграфавацца з аўтаматам альбо снайперскай вінтоўкай у руках хацелі не толькі дзеці, але і выхавацелі”, – каментуе за кадрам дыктарка.
{movie}Міліцэйскія забавы|right|11264{/movie}
Паводле ўпраўлення прафілактыкі МУС, такія імпрэзы даюць станоўчы эфект у фармаванні падлеткаў прававой свядомасці, імкнення да здаровага ладу жыцця ды прапагандуюць службу ў міліцыі.

Я.С., belsat.eu, паводле матэрыялаў МУС
https://youtu.be/tJAguoPrr6E

Глядзі таксама
Каментары