Браніслаў Камароўскі: Для беларускай апазіцыі Польшча робіць найбольш з усіх краінаў Еўразвязу


На думку палітолага Валера Карбалевіча такая актыўнасць нашай суседкі звязаная з яе амбіцыямі быць лідарам ва ўсходнім рэгіёне.

“Польшча, адна з ініцыятарак праграмы “Усходняе партнёрства”, імкнецца задаваць мэйнстрым еўрапейскай палітыкі ва Усходняй Еўропе”, – мяркуе палітолаг.

6 лютага ў інтэрв’ю Першай праграме Польскага радыё прэзідэнт Польшчы выказаўся наконт неабходнасці далейшага падтрымання беларускай апазіцыі. Браніслаў Камароўскі адзначыў у гэтым асаблівую ролю сваёй краіны. Таксама ён упэўнены, што без цвёрдай пазіцыі Польшчы была б горшай і без таго канфліктная сітуацыя вакол Саюзу палякаў на Беларусі.


Ці варта на тле заяваў і санкцыяў у дачыненні афіцыйнага Менску чакаць новых рэпрэсіяў супраць грамадскага аб’яднання? Валер Карбалевіч мяркуе, што развіццё падзеяў будзе залежаць ад дзейнасці саміх сябраў СПБ: “Канфлікты вакол Саюзу палякаў пачыналіся тады, калі ўлада адчувала страту свайго кантролю над грамадскім аб’яднаннем. Рэпрэсіі адпавядалі актыўнасці актывістаў. Я не думаю, што з прычыны выказванняў Камароўскага ці санкцыяў будзе хваля ціску на палякаў у Беларусі”.

Алесь Іваневіч,

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары