Жарт з Еўрапарламенту: Ангела Мэркель танчыць за 15 еўраў


Цяпер кожны наведнік музею Еўрапарламенту ў Бруселі можа прымусіць Ангелу Мэркель танчыць пад сваю дудку.

Драўляная фігурка нямецкай канцлеркі прадаецца без рук і ног, якія можна прыкруціць, каб “прымусіць” яе рухацца. Гэта, бадай, самы запамінальны сувенір, які можна набыць у Парламентарыуме – музеі Еўрапарламенту ў Бруселі. “Ангелу, якая скача” – так афіцыйна называецца тавар – прыдумала нямецкая фірма, якая вырабляе сувеніры і канцылярскія тавары. Папулярныя таксама марыянеткі брытанскай каралевы і голага прынца Гары.

Ці дачакаецца Беларусь часоў, калі самаіронія дазволіць палітыкам не абражацца, калі ля гмаху парламенту будуць гандляваць марыянеткамі прэзідэнта або прэм’ера-міністра?

Парламентарыум адкрыўся ў кастрычніку 2011 года і хутка дачакаецца мільённага наведніка. Гэта музей з інтэрактыўнаю экспазіцыяй. Дзякуючы аўдыёгіду ўсю інфармацыю можна выслухаць на 23 мовах, якія ёсць афіцыйнымі ў Еўразвязе.

Музей распавядае гісторыю стварэння ЕЗ, а таксама пра самыя важныя моманты ў жыцці ягоных чальцоў. Афіцыёз разбаўлены цікавінкамі ды фотаздымкамі, у тым ліку прысвечанымі сексуальнай рэвалюцыі, першаму мабільнаму тэлефону і камп’ютару і нават модзе.

{movie}Відэаролік, які заклікае вучняў наведаць Парламентарыюм. Відэа European Parlament|right|11262{/movie}

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў