Генпракурор: Пішуць, што мы асуджаем на смерць, каб мець козыры ў гульні з Еўропаю


«Зноў пачалося выццё» ў медыях ды інтэрнэце пасля вынясення ў Беларусі новых смяротных прысудаў, заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк на паседжанні Палаты прадстаўнікоў.

«Яны выюць пра лёс чалавека, які загубіў ні ў чым не вінаватых людзей, – падкрэсліў службоўца. – Выццё распачалося, а што рабіць з чалавекам, які адрэзаў галаву ахвяры, паклаў яе ў сумку і вазіў яе з сабою? Што рабіць з чалавекам, які нанёс ахвяры 122 нажавыя раненні?»

{movie}Генпракурор: Пішуць, што мы выносім смяротныя прысуды, каб мець больш козыраў |right|11240{/movie}

Генпракурор лічыць няправільным, калі «абараняюць і піараць злачынцаў». «Дайшло да таго, што пішуць, што мы выносім смяротныя прысуды, каб у нас было больш казырных картаў у гульні з Еўропаю», – адзначыў спадар Канюк.

Гаворачы аб канфіскацыі аўтамабіляў у п’яных кіроўцаў, Канюк адзначыў, што «гэта – толькі першы этап». «У нас існуе зрух, калі злачынцу надаецца больш увагі, чымся ахвяры. Мы хочам больш уважліва і пільна гэтым пытаннем заняцца», – заявіў генпракурор.

Як паведамлялася раней, з пачатку года ў Беларусі вынеслі тры смяротныя прысуды.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў