Падзеж свіней: Стаўбцоўскі, Іўеўскі, Валожынскі раёны. Дзе яшчэ?


Здымачная група «Аб’ектыву» заехала на СПК «Першаі» у Валожынскім раёне, куды цяпер не прапускаюць нікога, апроч працаўнікоў. Ветэрынар і ахоўніца аб’екту блыталіся ў тлумачэннях – спачатку казалі пра свіную чуму, пасля проста пра «нейкую хваробу».

{movie}Свіная чума ўжо ў Стаўбоўскім раёне|right|11239{/movie}

Праўда, пакуль тэрыторыя кааператыву была адкрытая, мясцовыя экалагічныя актывісты паспелі зрабіць некалькі здымкаў, на якіх бачныя дзясяткі забітых свінняў. Ветэрынар запэўніваў, што здымкі зрабілі ў іншым месцы, нават калі пазнаў будынак СПК на адным з фота.

фота belsat.euфота belsat.euПаводле працаўнікоў СПК, чума распаўсюдзілася на некалькі блізкіх раёнаў, між іншымі, Стаўбцоўскі, Іўеўскі ды Валожынскі. Пры гэтым эпідэмія амаль не закранула калгасаў – хварэюць перадусім жывёлы ў прыватных гаспадароў.

Трэба адзначыць, што ветэрынар і ахоўніца аб’екту паводзілі сябе даволі спакойна ў параўнанні з жыхарамі Стаўбцоўскага раёну, якія ў панядзелак надзвычай агрэсіўна рэагавалі на нашую камеру.

Вядома, што там свіней масава спальвалі ды вывозілі ў невядомым кірунку. А спробы скрыць праблему звязаныя, хутчэй за ўсё, з жаданнем пазбегнуць абмежаванняў на экспарт беларускай свініны. Украіна забараніла ўвоз беларускага мяса яшчэ ў траўні, менавіта праз чуткі пра афрыканскую свіную чуму.

Афрыканская свіная чума – віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Перадаецца пры наўпроставым кантакце – дастаткова любога дотыку. Смяротнасць ад хваробы – амаль стоадсоткавая, аднак пагрозы для чалавека ды іншых жывёлінаў няма. Мяса хворай свінні нават можна спажываць пасля прыгатавання.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў