Курс долара на 2014 год – 9500 рублёў. У выпадку, калі будуць чарговыя крэдыты


Улады падлічылі, што ў наступным годзе дэвальвацыя беларускага рубля складзе не больш за 6 %, што азначае рост курса долара да 9500 рублёў за год.

То бок, афіцыйна рэзкіх ваганняў курсу не чакаецца. Прагноз даволі аптымістычны, улічваючы, што эксперты галоўнага крэдытора Беларусі, Еўразійскага банку развіцця перасцерагаюць перад інфляцыяй на 30 %.

У сваю чаргу незалежны даследчы цэнтр Інстытуту прыватызацыі ды менеджменту (ІПМ) чакае, што курс долара да канца 2013 года складзе 9200 рублёў, да канца 2014 года і насамрэч не перакрочыць мяжы 9500 рублёў.

Праўда, з невялікаю агаворкаю – уся гэтая стабільнасць магчымая толькі пры прыцягненні чарговых замежных пазыкаў, а Беларусь, дарэчы, толькі сёлета мусіць выплаціць ажно 3 мільярды долараў папярэдніх даўгоў.

Сёлета дзяржаўныя эканамісты разлічваюць стрымаць курс амерыканскай валюты ў межах 8950 рублёў за долар. Сёння за 1 долар даюць 8670 беларускіх рублёў.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў