На канцэрце-прэзентацыі Алесь Камоцкі задаволіў кожнага.


«Помніш, як гэта калісьці было ўпершыню…» – спяваў Камоцкі на канцэрце.

Хто не помніць, той узгадаў. Учора ў Менску адбыўся вялікі сольнік барда. Гэтаю імпрэзаю сябры павіншавалі Камоцкага з 55-годдзем. Квіткі, дарэчы, каштавалі столькі ж тысячаў. Сам музыка выкарыстаў сцэну Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі, каб прэзентаваць новую праграму, шалёную і стракатую: паводле Камоцкага, тут сабранае ўсё, ад Гершвіна да «муркі».
{movie}Агляд падзеяў культуры (18.06.2013)|right|11237{/movie}
«У чэрвені звычайна не так хутка разыходзяцца білеты, цяжэй крыху з гэтым. Але ў нас людзі сабраліся, і гэта надзвычай прыемна», – адзначыў Камоцкі.

Новая кружэлка аўтара душэўных песень змясціла на сабе ўсю палітру: цыганскую песню, раманс, шансон, класіку, аўтарскую песню. Карацей, на ўсялякія густы Камоцкі дагадзіў. З глядацкай залы даносілася:

«Гэта – самы лепшы беларускі аўтар на сёння, кампазітар. Як чалавек ён заўжды грэе і свеціць, як сонейка».
«Мэтр сапраўдны, творца, які дапамагае нам асэнсоўваць беларушчыну».
«Людзі прыйшлі з адкрытаю душой, і іх чаканні спраўдзіліся».

Прэзентаваны альбом Камоцкага мае назву «Час, канцэрты з сябрамі».

Іншыя тэмы: Дацка-беларуская казка пісьменніцы Наталлі Бадзілоўскай пабачыла свет на беларускай ды ангельскай мовах. У музеі Янкі Купалы адкрылася выстава ўнікальных беларускіх пейзажаў, напісаных класікамі жывапісу. Рэпер SP Kava выклаў міні-сольнік у інтэрнэт.

Адэля Дубавец,belsat.eu

Стужка навінаў