Трактары ўжо не змяшчаюцца на менскіх складах?


Здымачная група «Аб’ектыву» трапіла на сапраўднае сховішча прадукцыі МТЗ у вёсцы Абчак, што за 10 км ад Менску. І гэта тады, калі Белстат рапартуе пра скарачэнне складскіх запасаў ажно на 1,4 %.

{movie}Сховішча трактароў пад Менскам|right|11224{/movie}

Мастацтва статыстыкі

Але гэтае зніжэнне запасаў на 1,4 % было… цэнавым. То бок яны маглі не толькі не зменшыцца, а нават і вырасці. Тлумачыць эканаміст Антон Болтачка: «Гэта маглі быць зменшаныя кошты на прадукцыю або бракаваная вытворчасць. Калі мы маем больш за 80 % месячнай вытворчасці складскіх запасаў, то тыя 1,4 % – гэта вельмі мала».

{movie}Антон Болтачка пра складскія запасы|right|11225{/movie}

Больш за тое, разам са складскімі запасамі, у апошні месяц змяншаліся і памеры вытворчасці. Аднак казаць пра тое, ці справіўся ўрад з пастаўленай кіраўніком краіны задачаю – вызваліць склады ад назапашанай прадукцыі можна будзе толькі ў другой палове лета, на якую выпадае павялічэнне попыту на такія тавары.

Як запаўняліся склады

На пачатку года адзіным эканамічным паказчыкам, які радаваў улады Беларусі быў ВУП краіны. Аднак разам з ім раслі і складскія запасы.

1 студзеня 2013 года яны складалі 56,5 % месячнага аб’ёму прамысловай вытворчасці. У сакавіку ўжо 75,2 %, а ў траўні выраслі да 82,4 %. Гэта неаспрэчны рэкорд апошніх гадоў – болей было толькі ў 2009-м.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў