Януковіч і Лукашэнка – «сустрэча без шуму і пылу»


Аказваецца, кіраўнікі Украіны і Беларусі праводзяць частыя непублічныя сустрэчы. Прынамсі, гэтак распавёў журналістам Аляксандр Лукашэнка.

«Тыя, хто думаюць, што гэта ў нас ці не першая сустрэча, што мы не вядзем перамоваў, глыбока памыляюцца. Не ўсё, што блішчыць на паверхні, трэба бачыць. …Мы з Віктарам Фёдаравічам маем практыку без пылу і без шуму сустракацца, вельмі часта абгаворваем нашыя праблемы», . – цытуюць кіраўніка Беларусі “Украінскія навіны”.



Пра “вашывасць” забыліся

Раней “шуму і пылу” было куды болей – два гады таму, Лукашэнка называў свайго украінскага калегу вашывым, пакрыўдзіўшыся на незапрашэнне на мерапрыемствы з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС”.

Цяпер жа кіраўнік Беларусі «хацеў бы, каб Украіна была нашая». Лукашэнка запрашаў Кіеў у Адзіную эканамічную прастору і ў Еўразійскі саюз, прапанаваў дапамогу ў мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі і папрасіў дапамогі ў рыхтаванні кадраў для будучай Астравецкай АЭС

Паводле ўкраінскага палітолага Вольгі Паповіч, беручы пад увагу псіхалагічныя адметнасці 2-х палітыкаў, нельга казаць, што на канфлікты ўжо забыліся. Аднак цяпер Украіна патрабуе заканчэння працэсу ў дэмаркацыі мяжы, каб магчы ўсталяваць бязвізвы рэжым з Еўразвязам. Беларусь жа мае іншую, не менш істотную патрэбу ў Кіеве.

«Украіна – гэта вялікі рынак для беларускага экспарту. Яна займае адно з галоўных месцаў у вонкаваэканамічнай палітыцы, і скарачэнне ці страта гэтага рынку была б моцным ударам для Беларусі», – кажа адмыслоўца.

Асабліва цяпер, калі адсоткі па вонкавых крэдытах ды забітыя склады дзяржаўных прадпрыемстваў ствараюць рэальную небяспеку чарговай дэвальвацыі.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў