У Менску заўважылі паляўнічых на вампіраў ды іхную ахвяру


«Паляўнічыя на крывасмокаў» каталіся па Менску ў трамваі ў стылі стымпанк. У кампаніі фантастычных паляўнічых ездзіў і злоўлены імі «вампір» на ланцугу.

Падчас падарожжа фэнтэзійнага трамвая па беларускай сталіцы прайшлі стымпанк-дэфіле і мінімайстар-клас, для вандроўцаў іграў гурт «Верасень».

{movie}Стымпанк падарожжа ў трамваі (17.06.2013) |right|11218{/movie}

Стымпанк першапачаткова – гэты кірунак навуковай фантастыкі, які мадэлюе цывілізацыю, што ў дасканаласці асвоіла механіку і тэхналогіі паравых машын. Як правіла, стымпанк прадугледжвае альтэрнатыўны варыянт развіцця чалавецтва з выразнаю агульнаю стылізацыяй пад эпоху віктарыянскай Англіі. У творах стымпанку магчыма наяўнасць элементаў фэнтэзі. Рэаліі стымпанкавай стылістыкі – гэта старадаўнія аўтамабілі, лакаматывы, тэлефоны і гэтак далей, анахранічна ўпісаныя ў больш (ці менш) старадаўні антураж; лятучыя караблі-дырыжаблі, механічныя робаты. Цяпер фармуецца стымпанк-субкультура.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў