Агнешка Рамашэўская атрымала ганаровы знак "За заслугі перад польскай культурай"


Рашэннем Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны па рэкамендацыі Нацыянальнай рады радыё і тэлебачання дырэктарка “Белсату” Агнешка Рамашэўская-Гузы была ушанаваная ганаровым знакам “За заслугі перад польскай культурай”. Дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі былі прызнаныя з нагоды 20-годдзя існавання незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў Польшчы.

Гэтаю ўзнагародаю ўшаноўваюцца асобы, якія адзначыліся вялікімі заслугамі ў стварэнні, распаўсюдзе і абароне культуры з 1969 года. Гэта ўзнагарода за выбітныя дасягненні ў грамадскай дзейнасці, якая адначасова з’яўляецца важным укладам у развіццё літаратуры, тэатра, фатаграфіі, жывапісу і іншых аспектаў культуры.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў панядзелак у Каралеўскім замку ў Варшаве.

К.Р., belsat.eu

Стужка навінаў