Амаль траціна беларусаў не ведаюць, што ў іхняй краіне існуе смяротнае пакаранне


А яшчэ 60 % выступаюць за выкананне найвышэйшай меры пры розных умовах. Гэта вынікае з сацыялагічнага даследавання кампаніі «Satio».

Паводле сацыёлага Вікторыі Сяргеевай, беларусы «абсалютна не ведаюць, што адбываецца ў іхняй краіне»: «Прыблізна 30 % людзей на пытанне, ці існуе ў Беларусі кара смерці, адказвалі, што ў краіне ўжо даўно ўведзены мараторый». Адмыслоўца дадала, што менавіта каб выправіць такую сітуацыю, арганізацыя PRI распачала двухгадовы інфармацыйны праект: «Ён накіраваны на адукаванне людзей у тым, што такое смяротнае пакаранне і чаму яно непрымальнае, што яно зневажае годнасць і правы чалавека».

{movie}30% беларусаў думае, што ў краіне няма смяротнага пакарання|right|11202{/movie}

У сваю чаргу кіраўніца дэпартаменту маркетынгавых даследаванняў групы кампаніяў «Satio» Марыя Чарнянская распавяла, што паводле сацдаследавання для беларусаў характэрная пазіцыя «рэтрыбутывізму» – патрабавання справядлівай кары. Але разам з гэтым у пэўнай ступені вылучаецца разуменне каштоўнасці чалавечага жыцця. «Больш за 50 % апытаных баяцца асудзіць невінаватага чалавека, для іх гэта страшней, чымся адпусціць на свабоду вінаватага», – падкрэсліла кіраўніца.

Толькі 30 % апытаных выступілі супраць смяротнага пакарання.

У.Ш., паводле БелаПАН, belsat.eu

Стужка навінаў