«Не хавайцеся ад беларускага». Відэа, у якім на кнігу Купалы ставяць філіжанку кавы


«Гэты ролік аб паўсядзённым жыцці Беларусі», – адзначаюць стваральнікі відэа, якое прэтэндуе на славу новага хіта беларускай часткі сеціва.

Ролік, зняты творчай групай «VKS» пры падтрыманні Менскай кінашколы-студыі, студыяў «Мулен Руж« і «Party Studio», мае на мэце прыцягнуць ўвагу да праблемаў беларускай культуры.

«Розныя людзі жывуць у нашай краіне, па-рознаму ставяцца да яе культуры. Але беларуская культура — частка нас саміх. Таму адмаўляцца, рабіць выгляд, што яе не існуе — смешна. Дык не хавайцеся ад сябе, не хавайцеся ад беларускага!», – падкрэсліваюць аўтары відэа.{movie}Ролік “Не хавайцеся ад беларускага”|right|11195{/movie}

Ролік складаецца з некалькіх міні-сцэнак, самая жорсткая з якіх, паводле інтэрнаўтаў, сцэна, у якой на кнігу Янкі Купалы ставяць філіжанку кавы, з якой, у дадатак, цякуць кроплі. «Мяне аж ператоргнула», – каментуюць гледачы. Праўда, самі аўтары відэа запэўніваюць, што кніга падчас здымкаў засталася непашкоджанай.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў