Найлепшыя на фэсце авангарднай моды - даспехі з тканіны (фота)


Гран-пры фестывалю сучаснага і авангарднага мастацтва «Мамант» дасталася мастачцы Алене Каляснікавай.

Пляцоўкаю для маляўнічага моднага шоу ў межах фестывалю «Мамант» стаўся Беларускі дзяржаўны музычны тэатр. Там прайшлі конкурсны паказ, конкурсная праграма фільмаў, гала-паказ калекцыяў і ўзнагароджанне пераможцаў.

Гран-пры прысудзілі мастачцы Алене Каляснікавай за калекцыю «Душа даспеху». Каляснікава стварыла сцэнаграфіі для спектакляў «Мае рукі», «Хлам», «Квакі і Квокі», «Муха-цакатуха», «Прыгоды Чыпаліна», сааўтар роспісаў на гістарычна-рэлігійную тэму для дзіцячай школы ў менскім Доме міласэрнасці. Ейныя працы – у прыватных калекцыях у Кітаі, ЗША, Расеі, Нямеччыне, Беларусі. Мастачка працуе ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жывапісу, стварае аўтарскія і тэатральныя касцюмы.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў